«Дзень Перамогі»

5 мая 2023 г. Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне ў рамках акцыі «Архівы – школе» і года міру і стварэння, напярэдадні Дня Перамогі наведалі вучні 8 «Б» класа ДУА «Гімназія г.Кобрына».

Для школьнікаў быў праведзены ўрок, прымеркаваны да 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Загадчык аддзела Наталля Галюк распавяла пра гісторыю свята і правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі. Таксама дзецям была прадэманстравана стэндавая выстава дакументаў «Без тэрміну даўнасці» аб генацыдзе мірнага насельніцтва Кобрынскага і былога Дзівінскага раёнаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У рамках мерапрыемства была праведзена аглядная экскурсія па архіве, якая традыцыйна ўключала ў сябе кароткі экскурс у гісторыю і інфармацыю аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, наведванне архівасховішча.