Урачыстае мерапрыемства «Мы праўнукі пераможцаў» і адкрыццё выставы «Ты ведаеш, мой унук, што такое вайна?» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

05.05.2023 у рамках Года міру і стварэння, напярэдадні Дня Перамогі ў дзяржархіве праведзена ўрачыстае мерапрыемства (круглы стол) «Мы праўнукі пераможцаў» і адкрыццё выставы «Ты ведаеш, мой унук, што такое вайна?».

Мерапрыемства рыхтавалася супрацоўнікамі архіва з удзелам іх дзяцей. Была сабрана неабходная інфармацыя, фатаграфіі, падрыхтаваны слайды і выступленні пра герояў вайны. Бацькі сумесна са сваімі дзецьмі распавядалі пра членаў сваіх сем’яў, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, аб іх цяжкай працы, раненнях, узнагародах.

Тым самым супрацоўнікі архіва і іх дзеці аддалі даніну павагі, падзякі і памяці тым, хто набліжаў дзень Перамогі.