Урачысты сход, прысвечаны 78-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
5 мая 2023 г. у Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 78-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Па яго завяршэнні дэлегацыя на чале з дырэктарам лабараторыі В.Л.Клюйко прыняла ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага».
Аддаючы даніну памяці подзвігам і лёсам тых, хто ўнёс свой уклад у вызваленне краіны і Вялікую Перамогу былі ўскладзены кветкі да Магілы Невядомага салдата на могілках «Ваенные» ў г. Мінску, дзе пахаваны рэшткі падпольшчыкаў, салдат і афіцэраў Савецкага войска, якія вызвалялі сталіцу.
Яны ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.