Адкрыццё стацыянарная выставы прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння заслужанага архітэктара БССР Яўгена Канстанцінавіча Дзятлава, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
5 мая 2023 г., напярэдадні свята Дня Перамогі 9 мая, у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі пачала сваю працу стацыянарная выстава «Жыццё, увасобленнае ў архітэктуры», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння заслужанага архітэктара БССР Яўгена Канстанцінавіча Дзятлава (17.05.1923 – 2003).
Я.К.Дзятлаву было 19 гадоў, калі пачалася вайна. З 1942 па 1944 гг. быў актыўным удзельнікам партызанскага атрада «Полымя». Марачы пасля вайны стаць архітэктарам (мара ажыццявілася ў 1950 годзе), ён пастаянна займаўся маляваннем. Малюнкі, зробленыя ім у 1942 1944 гг. адлюстроўваюць партызанскі побыт, сяброў-партызанаў, салдат Чырвонай Арміі і інш.
Пасля вызвалення Беларусі ад захопнікаў Яўгена Дзятлава накіравалі вучыцца ў Маскоўскі архітэктурны інстытут, які ён скончыў у 1950 г. на выдатна па спецыяльнасці «архітэктар».
У Мінск дойлід вярнуўся восенню 1965 г. Па яго праектах былі пабудаваны рэстаран «Свіцязь», універсам «Рыга», распрацаваны праекты дэталёвай планіроўкі і забудовы жылых мікрараёнаў «Усход», «Серабранка» і іншых. З 1965 да 1970 г. ён быў кіраўніком майстэрні генплана Мінскпраекта, у 1970–1974 г. галоўным архітэктарам г.Мінска, з 1974 да 1979 гг. – галоўны архітэктар Белгіпрагандлю, з 1979–1983 гг. – галоўны архітэктар Мінскпраекта.
Я.К.Дзятлаў актыўна ўдзельнічаў і непасрэдна кіраваў праектам абгрунтавання будаўніцтва метрапалітэна ў г.Мінску (1966–1974), работай па карэктуры генеральнага плана Мінска на 1980 г.
У 1988 г. Я.К.Дзятлаву прысвоена званне «Заслужаны архітэктар БССР». Шэраг яго архітэктурных праектаў былі адзначаны прэміямі Усесаюзных і рэспубліканскіх конкурсаў.
З выставай можна азнаёміцца па адрасу: г.Мінск, вул. св. Кірылы і Мяфодзія, 4.