Аб наведванні супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»
Напярэдадні Дня Перамогі супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці наведалі адну з экспазіцый мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» – «Летапіс Брэсцкай крэпасці».
Таксама архівісты ўсклалі кветкі да Вечнага агню, ушанаваўшы хвілінай маўчання памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.