Cупрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» усклалі кветкі да мемарыяла памяці ахвяр нацызму

4 мая 2023 года ў рамках мерапрыемстваў, прыстасаваных Дню Перамогі, супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» усклалі кветкі да мемарыяла памяці ахвяр нацызму – мірных жыхароў г.Жлобіна і г.п.Стрэшына, расстраляных фашыстамі 12 і 14 красавіка 1942 года.

Тут пахаваны болей 2500 бязвінных людзей, у асноўным яўрэяў, сярод якіх было шмат старых, жанчын і дзяцей.

Памяць ахвяр генацыду была ўшанавана хвілінай маўчання.