Аб удзеле ў рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве»
У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» 4 мая 2023 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» ўсклалі кветкі да помнікаў ахвярам фашызму в.Прудок, які ўсталяваны на месцы масавага расстрэлу ваеннапалонных Крычаўскага лагера смерці, мірных грамадзян горада Крычава ў гады Вялікай Айчыннай вайны і месца расстрэлу маскоўскіх артыстаў-падпольшчыкаў Г.Лузеніна і А.Акаемава, а так-жа помнік савецкаму салдату Мікалаю Сірацініну ў д. Сакольнічы Крычаўскага раёна, які прыкрываў свой полк уступіўшы ў бой з ворагам у адзіночку.