Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» прынялі ўдзел у прэзентацыі выданняў

Сярод прадстаўленых выданняў – кніга кандыдата гістарычных навук А.В.Бараноўскага «Дзмітрый Прышчэпаў. Старонкі жыцця», у якую ўключаны дакументы з фондаў Дзяржархіва Віцебскай вобласці, а таксама зборнік матэрыялаў канферэнцыі «Сенненскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна», у якім апублікаваныя даклады некаторых супрацоўнікаў архіва.

Мерапрыемства адбылося ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя Ул.І.Леніна.