Супрацоўнікі ДУ «НГАБ у г.Гродна» прынялі ўдзел у правядзенні штогадовага рэспубліканскага суботніка

Супрацоўнікі дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна» ў колькасці 32 чалавек традыцыйна прынялі ўдзел у правядзенні штогадовага рэспубліканскага суботніка.

Была праведзена генеральная ўборка санітарна-бытавых памяшканняў, наведзены парадак і чысціня на працоўных месцах і прылеглай тэрыторыі.

Супрацоўнікі інжынерна-тэхнічнага аддзела правялі бягучы рамонт у месцах адслаення тынкоўкі столяў у двух архівасховішчах і рамонт каробак.

Таксама група архівістаў прывяла ў парадак і ўсклала кветкі на 2 магілы былых супрацоўнікаў архіва – ветэранаў ВАВ на могілках «Аульс».

Удзельнікі суботніка былі забяспечаны адпаведным інвентаром. Усе работы выконваліся з захаваннем правіл аховы працы і тэхнікі бяспекі.

Акрамя таго, былі пералічаны грашовыя сродкі на разліковы рахунак рэспубліканскага суботніка.