Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

22 красавіка 2023 г. супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» прынялі ўдзел у штогадовым рэспубліканскім суботніку. Калектыў архіва традыцыйна падтрымаў заклік аб правядзенні суботніка.

Традыцыя правядзення суботнікаў зарадзілася больш за сто гадоў таму, калі ў далёкім 1919 годзе рабочыя дэпо Масква-Сартавальная добраахвотна ў свой выхадны ў суботу 12 красавіка выйшлі на працу. У Мінску першыя суботнікі сталі арганізоўваць з лета 1920 года. З таго часу красавіцкія суботнікі сталі штогадовым мерапрыемствам у жыцці практычна ўсіх працоўных калектываў нашай краіны.

У сувязі з аб’яўленнем 2023 года Годам міру і стварэння і ў мэтах падтрымкі прапаноў калектываў работнікаў арганізацый і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў аб правядзенні рэспубліканскага суботніка Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў Пастанову № 241 ад 10 красавіка 2023 года аб правядзенні суботніка ў гэтым годзе 22 красавіка. У гэты дзень супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» выканалі работы па ўборцы і добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі, а таксама навядзенні парадку на працоўных месцах.