Рэспубліканскі суботнік у Беларускім навукова-даследчым цэнтры электроннай дакументацыі

21-22 красавіка члены працоўнага калектыву Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі пад кіраўніцтвам намеснікаў дырэктара прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку.

Асноўная работа, выкананая супрацоўнікамі гэтымі днямі – навядзенне парадку ў вытворчых і гаспадарчых памяшканнях цэнтра. Акрамя гэтага, частка супрацоўнікаў, адказных за размяшчэнне інфармацыі на сайце «Архівы Беларусі», актыўна працавала над публікацыяй паведамленняў аб ходзе рэспубліканскага суботніка ў архіўнай галіне Рэспублікі Беларусь.

Завяршыўся суботнік пачастункам удзельнікаў піцай і сокамі, дастаўку якіх забяспечыла кіраўніцтва цэнтра, завошта яму асобная падзяка ад усяго калектыва.