Адкрыццё дакументальнай выставы «Канстытуцыя-галоўны дакумент краіны» ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
21 красавіка 2023 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусь адбыўся семінар-нарада па пытаннях нарматворчай дзейнасці «Папярэднія вынікі рэалізацыі канстытуцыйнай рэформы рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання. Актуальныя пытанні падрыхтоўкі праектаў прававых актаў і арганізацыя дадзенай дзейнасці ў сістэме ўрада». У рамках дадзенага мерапрыемства Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў дакументальную выставу «Канстытуцыя – галоўны дакументы краіны».
У выставачным праекце прадстаўлены ўнікальныя дакументы з архіўных фондаў «Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Беларусі», «Вярхоўны Савет БССР». Гэта праект пастановы IX Усебеларускага з’езда саветаў аб зменах артыкулаў Канстытуцыі БССР за 1929 г., дакладная запіска сакратара Чашніцкага РК КП(б)Б у ЦК КП(б)Б аб ходзе вывучэння дакладу I. Сталіна аб Канстытуцыі Саюза ССР працаўнікамі раёна ад 25 снежня 1936 г. Вялікую цікавасць у наведвальнікаў выставы выклікала дакладная запіска старшыні Саўнаркама і Канстытуцыйнай камісіі БССР Н. Галадзеда ў ЦК ВКП(б) і СНК СССР аб праекце Канстытуцыі Беларускай ССР ад 10 студзеня 1937 г., а таксама Дэкларацыя Вярхоўнага Савета Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб прыняцці і аб’яўленні Канстытуцыі (асноўнага Закона) Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ад 14 красавіка 1978 г., выразкі з газет аб ходзе абмеркавання Канстытуцыі Саюза ССР сярод рабочых, калгаснікаў і працоўных.
З выставай азнаёміліся намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.В.Міцкевіч, кіраўнік Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь К.В.Бурак, Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.М.Хаменка, а таксама супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.