Аб працоўным візіце ў дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці

21 красавіка 2023 года адбыўся працоўны візіт першага намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве А.А.Ледоўскай у Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці.

А.А.Ледоўская заслухала дырэктара архіва Т.М.Свістунову, якая праінфармавала аб рабоце ўстановы ў 2022 годзе і першым квартале 2023 года, азнаёмілася з матэрыяльна-тэхнічнай базай архіва, умовамі работы архівістаў.

На сустрэчы з працоўным калектывам архіва былі абмеркаваны праблемныя пытанні і прапановы аб шляхах іх вырашэння.

У рамках рабочага візіту першы намеснік дырэктара Дэпартамента азнаёмілася з умовамі захоўвання дакументаў, у тым ліку парткомплексу, у будынках архіва па вул. Калініна, 22, вул. Праўды, 48, вул. Леніна, 32, а таксама наведала будынак архіва па праспекце Фрунзэ, 90А, у якім праводзяцца работы па рэканструкцыі.

Падводзячы вынікі сустрэчы, А.А.Лядоўская станоўча ацаніла работу архівістаў. Па выніках візіту перад архівістамі былі пастаўлены канкрэтныя задачы на гэты перыяд, якія будуць адлюстраваны ў пратаколе даручэнняў.

Рабочий визит О.А.Ледовской в Государственный архив Витебской области