Аб правядзенні ўрока

20 сакавіка 2023 года ў рамках правядзення акцыі «Архівы – школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння ў чытальнай зале Дзяржархіва ў г.Глыбокае праведзены ўрок для навучэнцаў 7 «Д» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Глыбоцкая раённая гімназія» на тэму «Генацыд беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны на Глыбоччыне».

Вучні пазнаёміліся з архіўнымі дакументамі, якія сведчаць аб злачынствах, учыненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Глыбоцкага раёна.

Пасля ўрока для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны даведаліся пра гісторыю ўзнікнення ўстановы, асноўныя напрамкі дзейнасці, склад фондаў, умовы захоўвання дакументаў.