20 красавіка 2023 г. у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адбыўся сход працоўнага калектыву
20 красавіка 2023 г. у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адбыўся сход працоўнага калектыву.
На сходзе былі разгледжаны бягучыя пытанні работы ўстановы: падрыхтоўка да суботніка, выкананне планавых паказчыкаў за першы квартал 2023 г. і зацвярджэнне эмблемы архіва.
Перад прысутнымі выступіў намеснік дырэктара Ю.А.Натур’еў, які і азнаёміў работнікаў з некалькімі эскізамі эмблемы Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі.
Пасля абмеркавання прадстаўленых эскізаў, калектывам быў ухвалены варыянт, які ўжо стаў, у некаторым родзе, візітнай карткай архіва.
![]() |
![]() |