Аб правядзенні агляднай экскурсіі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

13 красавіка 2023 года ў Год міру і стварэння, акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» правялі экскурсію для навучэнцаў 8-га класа ДУА «Сярэдняя школа № 40».

Да ўвагі хлопчыкаў і дзяўчынак былі прадстаўлены дакументальныя выстаўкі, падрыхтаваныя супрацоўнікамі архіва, на падставе архіўных дакументаў: «Абарона Магілёва», «Партызанская памяць», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

У ходзе экскурсіі школьнікі атрымалі ўяўленне аб асноўных напрамках работы архіва, змаглі даведацца, як паступаюць дакументы ў архіў на захоўванне, як выконваюцца запыты грамадзян, якія паступілі ў архіў, як арганізавана захоўванне дакументаў у архівасховішчы, даведаліся ўсё пра віды навукова-даведачнага апарата, які ствараецца архівам, аб тым, як вядзецца пошук архіўнай інфармацыі.

Таксама для дзяцей была прадстаўлена музейная экспазіцыя «Гісторыя партархіва». У завяршэнні экскурсіі хлопцы з задавальненнем асвоілі кароткі курс машынапісу на механічнай друкаванай машынцы.