Аб правядзенні заняткаў для асоб, якія кіруюць асабістымі аўтатранспартнымі сродкамі

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі сумесна з Беларускім навукова-даследчым інстытутам дакументазнаўства і архіўнай справы было арганізавана правядзенне занятку для асоб, якія кіруюць асабістымі аўтатранспартнымі сродкамі.

Занятак праводзіў намеснік начальніка аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС г. Мінска падпалкоўнік міліцыі Валерый Мікалаевіч Рагоўскі.

У сваім выступленні ён адзначыў, што інтарэсы бяспекі дарожнага руху, ахова жыцця і здароўя грамадзян, абарона іх правоў і законных інтарэсаў – гэта асноўныя прыярытэты дарожнага руху ў Рэспубліцы Беларусь. Менавіта ў гэтых мэтах устанаўліваюцца дазвольныя рэжымы ў галіне бяспекі дарожнага руху для папярэджвання дарожна-транспартных здарэнняў (ДТЗ) і зніжэння цяжкасці іх наступстваў.

В.М. Рагоўскі прывёў прыклады і даў ацэнку разнастайным сітуацыям, звязаным з парушэннем правілаў бяспекі дарожнага руху. Напрыканцы свайго выступлення ён адказаў на пытанні работнікаў, якія кіруюць асабістымі аўтатранспартнымі сродкамі.

Работнікі архіва, у сваю чаргу, паказалі Валерыю Мікалаевічу дарэвалюцыйныя дакументы, у якіх былі замацаваны першыя нормы для аўтамабілістаў, змяшчалася інфармацыя аб аўтапрабегах, пазначаліся назвы марак існуючых на той час аўтамабіляў і г.д.