У Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы выдадзены «Правила работы государственных архивов»

Правілы работы дзяржаўных архіваў з’яўляюцца асноўным нарматыўным прававым актам, які ўстанаўлівае адзіныя для ўсіх дзяржаўных архіваў патрабаванні па забеспячэнні захаванасці, уліку, камплектаванні, экспертызе каштоўнасці, выкарыстанні дакументаў.

Правілы прызначаны для работнікаў дзяржаўных архіваў, бібліятэк, музеяў, якія захоўваюць дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду, могуць быць выкарыстаны ў рабоце тэрытарыяльных (гарадскіх і раённых) архіваў, архіваў арганізацый.

Выданне падрыхтавана з улікам змяненняў, унесеных у Правілы пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 15.02.2023 № 7.

Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДІДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэл./факс: 363-02-05.

Таксама можна звяртацца па электронным адрасе: literatura@belniidad.by.

Кошт выдання без перасылкі − 29 руб. 73 кап., з перасылкай − 32 руб. 90 кап.

№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГОПЕРУ ААТ «Белінвестбанк» г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.