Аб правядзенні інфармацыйнай гадзіны і экскурсіі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне»
У рамках акцыі «Архівы – школе» і «Школа актыўнага грамадзяніна» у Год міру і стварэння 11 красавіка 2023 г. на базе ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» былі праведзены інфармацыйная гадзіна і экскурсія на дзве важныя тэмы «Дзень памяці вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў» і «Гордасць за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць» з навучэнцамі ўстановы адукацыі «Жлобінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж».
У ходзе тэматычнага ўрока і экскурсіі навучэнцы тэхнікума азнаёміліся з архіўнымі дакументамі з асабістага фонда Генадзя Пархоменкі – малалетнім вязнем канцлагера «Азарычы», краязнаўцам, паэтам, рамеснікам, аўтарам кніг «Азарычы – боль мая», «Дзяцінства, абпаленае вайной», «Аб Жлобіне, земляках і не толькі».
У завяршэнні сустрэчы пазнаёміліся з дакументамі Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх хаўруснікаў і прычыненага імі ўрону, перададзеных з Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі, якія дакранаюцца дадзенай тэмы.