Акцыя «Архівы-Школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» адбылася сустрэча дырэктара ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» А.С.Забелінскай з навучэнцамі ДУА «Уселюбская сярэдняя школа» Навагрудскага раёна, у ходзе якой школьнікі пазнаёміліся з сістэмай дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь і даведаліся аб дзяржаўных архівах, якія дзейнічаюць у Гродзенскай вобласці, а таксама аб дзейнасці Занальнага дзяржархіва ў г. Навагрудку.

А.С.Забелінская прадставіла копіі некаторых дакументаў па гісторыі Навагрудчыны, у тым ліку якія датычацца перыяду Вялікай Айчыннай вайны – аб фактах знішчэння мірнага насельніцтва горада і раёна, аб знішчэнні яўрэйскай абшчыны і спаленні вёсак Навагрудчыны ў ходзе карных акцый.