Сустрэча з членами мемориальных отрядов Поста №1 города-героя Минска в Национальном архиве Республики Беларусь

7 красавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з членамі мемарыяльнага атрада Паста №1, які нясе Ганаровую Вахту Памяці ля Вечнага агню на плошчы Перамогі. Гэтым разам архіў наведалі навучэнцы сярэдняй школы № 118 г.Мінска.

З прывітальным словам перад вучнямі выступіла намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Кушнова Алена Уладзіміраўна.

У рамках сустрэчы для дзяцей была праведзена экскурсія па архіве. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш распавяла пра гісторыю Нацыянальнага архіва, пра склад і асаблівасці захоўвання дакументаў, працу архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці. Падчас экскурсіі навучэнцы азнаёміліся з фотадакументальнымі выставамі архіва, прысвечанымі Году міру і стварэння: «Мы, белорусы – мирные люди…» і да 100 – годдзя з дня нараджэння Ягорава Марата Фёдаравіча – грамадскага дзеяча, старшыні Беларускага Фонду міру, прэзідэнта міжнароднай гуманітарнай няўрадавай арганізацыі «Чернобыль-помощь», заслужанага работніка культуры БССР, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, а таксама з банэрнай выставай «Хатынь – святыня нацыональной памяті», прымеркаванай да 80-годдзя трагедыі беларускай вёскі.

Навучэнцы наведалі архівасховішча фондаў асабістага паходжання, дзе азнаёміліся з дакументамі дзяржаўных і партыйных дзеячаў, вучоных Беларусі і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў.

Фота: У.Монзуль