30 сакавіка 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» на базе Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці быў арганізаваны семінар-практыкум па працы з архіўнымі дакументамі для студэнтаў другога курса факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М.Машэрава па тэме «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

У рамках дэкады, прысвечанай дню памяці ахвяр хатынскай трагедыі, студэнты наведалі Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці, дзе азнаёміліся з архіўнымі дакументамі і матэрыяламі аб генацыдзе беларускага народу падчас Вялікай Айчыннай вайны. Прысутныя пазнаёміліся з працай архіва і асаблівасцямі правядзення даследчай працы, праслухалі інфармацыю аб хатынскай трагедыі і пра гісторыю стварэння мемарыяльнага комплексу «Хатынь». На практычнай частцы студэнты змаглі пабачыць арыгіналы і лічбавыя копіі дакументаў і матэрыялаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, асобная ўвага была нададзена дакументам аб расследаванні злачынстваў нацысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.