31 сакавіка 2023 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» быў праведзены Адзіны дзень прафілактыкі вытворчага траўматызму
31 сакавіка 2023 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» быў праведзены Адзіны дзень прафілактыкі вытворчага траўматызму.
З дакладам выступіў інжынер архіва В.Ю. Неўда. Ён азнаёміў супрацоўнікаў архіва са статыстыкай, абставінамі і прычынамі няшчасных выпадкаў, якія адбыліся на прадпрыемствах і арганізацыях Гродзенскай вобласці, а таксама заклікаў выконваць патрабаванні аховы працы і вытворчай дысцыпліны.