Аб прафсаюзным прыёме грамадзян ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў»
30 сакавіка 2023 года з 13.00 да 15.00 на базе ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) адбыўся прафсаюзны прыём грамадзян.
Гэтае мерапрыемства закранула пытанні, якія датычацца тлумачэнняў норм заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін. Прафсаюзны прыём правялі Валерый Іванавіч Матохін, галоўны прававы інспектар працы Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці, пракурор Дзяржынскага раёна Уладзімір Пятровіч Непакупны, старшыня Дзяржынскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Анжаліка Алегаўна Прахарэвіч.
Ва ўступным слове У.І.Матохін адмысловую ўвагу надаў працы жанчын. Дакладчык растлумачыў аб нормах і абмежаваннях, якія прысутнічаюць у заканадаўстве, у дачыненні да жаночай працы. Таксама было падрабязна расказана аб нюансах прадастаўлення водпускаў і выхадных дзён для маці з 2 і больш непаўналетнімі дзецьмі.
У.П.Непакупны адзначыў высокую ролю калектыву БДАКФФД у садзейнічанні расследаванню крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны. Таксама пракурор Дзяржынскага раёна нагадаў аб праве кожнага грамадзяніна звярнуцца па кансультацыю ў органы пракуратуры.
А.І.Пархарэвіч агучыла магчымасць атрымання кансультацый па самых розных пытаннях, якія тычацца працоўных узаемаадносін. Асобна старшыня Дзяржынскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў падкрэсліла, што часта такія пытанні неабходна задаваць з мэтай недапушчэння памылак самога работніка ў тонкасцях нарматыўна-прававых актаў.
Таксама работнікам БДАКФФД была дадзена магчымасць асабіста ўдакладніць усе пытанні, што іх цікавяць у сферы працоўнага заканадаўства, атрымаць прававыя кансультацыі.
Здымачная група УП «Выдавецкі Дом «Праф-Прэс» правяла здымкі на тэрыторыі БДАКФФД. Сюжэт будзе прысвечаны архіву, ягонаму калектыву, а таксама прававым прыёмам працы прафсаюзнага камітэта.
Аб тым, як праходзілі прававыя прыёмы грамадзян з удзелам работнікаў пракуратуры, можна ўбачыць, перайшоўшы па спасылцы.
![]() |
1. У час выступлення В.І.Матохіна, галоўнага прававога інспектара працы Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці (30 сакавіка 2023 г., г.Дзяржынск, БДАКФФД) |
![]() |
2. У час выступлення пракурора Дзяржынскага раёна В.П. Непакупнога (30 сакавіка 2023 г., г.Дзяржынск, БДАКФФД) |
![]() |
3. У час выступлення старшыні Дзяржынскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў А.А. Прахарэвіч (30 сакавіка 2023 г., г.Дзяржынск, БДАКФФД) |
![]() |
4. Падчас асабістай кансультацыі работнікаў архіва па пытаннях працоўнага заканадаўства (на пярэднім плане галоўны захавальнік фондаў, старшыня прафкама БДАКФФД А.К.Кот) (30 сакавіка 2023 г., г.Дзяржынск, БДАКФФД) |
![]() |
5. Падчас асабістай кансультацыі работнікаў архіва па пытаннях працоўнага заканадаўства (30 сакавіка 2023 г., г.Дзяржынск, БДАКФФД) |