Падарожжа ў свет архіўных дакументаў

27 сакавіка 2023 г. Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне ў рамках акцыі «Архівы – школе» і Года міру і стварэння наведалі вучні ДУА «Стрыгоўская сярэдняя школа». Для дзяцей была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча, падчас якой яны азнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў, іх складам і зместам.

Вялікую цікавасць у школьнікаў выклікаў імправізаваны музей з прадметаў, якія шырока ўжываліся архівістамі ў працы ў мінулым стагоддзі. Навучэнцам таксама былі прадэманстраваны стацыянарныя выставы, якія знаходзяцца ў архіве.