Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» адбылося адкрыццё выставы «Дакументы сведчаць…»

27.03.2023 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» адбылося адкрыццё выставы «Дакументы сведчаць…» (архіўныя дакументы аб шкодзе, прычыненай грамадзянам, арганізацыям зоны абслугоўвання архіва ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд), з удзелам дзяцей, якія наведваюць летні школьны лагер (навучэнцы 3 класаў), дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 4 г. Ліды».

Для школьнікаў быў праведзены ўрок патрыятычнага выхавання на тэму «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд» з выкарыстаннем дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе», арганізавана аглядная экскурсія па архіве.

Супрацоўнікамі архіва быў праведзены майстар-клас «Школа распачыналага архівіста».