Аб наведванні работнікамі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь мемарыяльнага комплексу «Хатынь»
22 і 23 сакавіка 2023 г., напярэдадні памятнай і трагічнай даты для нашай краіны – 80-й гадавіны знішчэння в. Хатынь, дэлегацыі работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь наведалі Мемарыяльны комплекс «Хатынь».
Прадстаўнікі першасных грамадскіх арганізацый Нацыянальнага архіва – прафсаюзнай арганізацыі, «Белая Русь», «БРСМ», Беларускага таварыства архівістаў, Беларускага саюза жанчын, усклалі кветкі да манумента і вечнага агню. Калі праходзіла экскурсія адбылася сустрэча архівістаў з сям’ёй Віктара Жалабковіча, які выжыў, падчас якой сваякі падзяліліся ўспамінамі пра страшныя падзеі, якія адбыліся ў в. Хатынь 22 сакавіка 1943 г.
Работнікі архіва таксама наведалі з экскурсіяй экспазіцыю новага музея, дзе расказваецца пра трагедыю Хатыні, дэманструецца, якія войны, нягоды выпалі на долю продкаў сучасных жыхароў Беларусі, як ім даводзілася абараняць сваю родную зямлю і права жыць на ёй. Музей напоўнены мноствам экспанатаў і сучасных інтэрактыўных тэхналогій, якія дазваляюць максімальна рэалістычна расказаць пра страшныя падзеі мінулых гадоў. У зале № 6 музея былі прадстаўлены арыгіналы дакументаў з фондаў Нацыянальнага архіва, якія дапоўнілі экспазіцыю пацверджальнымі гістарычнымі фактамі трагічных падзей Вялікай Айчыннай вайны.
У завяршэнні экскурсіі работнікі Нацыянальнага архіва пагутарылі з дырэктарам мемарыяльнага комплексу «Хатынь» А.Г.Зельскім, які расказаў аб канцэпцыі стварэння музея. Нам. дырэктара Нацыянальнага архіва А.У.Кушнова перадала зборнік архіўных дакументаў «Хатынская трагедыя», які быў выдадзены архівістамі напярэдадні трагічнай даты.