Работнікамі «Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Слуцку» была праведзена інфармацыйная гадзіна

23 сакавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў прысвечаных Году міру і стварэння, з навучэнцамі 4 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г.Слуцка» і іх настаўнікам Канапліцкай Анжэлай Яўгенаўнай, работнікамі архіва праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму «Пераходы.Трагедыя і памяць», як даніна памяці жыхарам вёскі Пераходы Слуцкага раёна, спаленай 80 гадоў таму нямецка-фашысцкімі захопнікамі і ў памяць сотняў беларускіх вёсак, знішчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Вёска Пераходы падзяліла лёс Хатыні, так і не была адноўлена. У Слуцкім раёне часткова або цалкам былі спалены 36 вёсак, 12 з іх не былі адноўлены.

Дзецям былі прадстаўлены архіўныя дакументы з фондаў архіва, якія адлюстроўваюць факт генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра злачынствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыненую імі шкоду.

Таксама з хлопцамі была праведзена экскурсія па архіве.