Наведванне навучэнцамі 10-11 класаў ДУА «Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна імя І.Ф.Ціткова» установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў»

22 сакавіка 2023 года ў рамках Года міру і стварэння і акцыі «Архівы – школе» установа «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) наведалі навучэнцы 10-11 класаў ДУА «Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна імя І.Ф.Ціткова».

Для гасцей была праведзена экскурсія па архіве. Падчас аповеду экскурсавода школьнікі пазнаёміліся з унікальнымі аўдыёвізуальнымі дакументамі з фондаў архіва, рэстаўрацыйна-прафілактычнымі мерапрыемствамі па забеспячэнні іх захаванасці, магчымасцямі навукова-даведачнага апарата БДАКФФД. Таксама падчас экскурсіі былі прадэманстраваны альбом фотадакументаў з калекцыі франтавога карэспандэнта У.І.Аркашава.

Асаблівую зацікаўленасць гасцей выклікаў аповед пра аблічбоўванне архіўных дакументаў пры дапамозе сучаснага сканавальнага абсталявання. Пасля экскурсіі гасцей запрасілі ў кіназала архіва на прагляд кінафільма «Беларусь у сям’і адзінай» (арх.№ 2459, 1982 г.). Фільм, прысвечаны дасягненням БССР, стаў сёння асабліва актуальным. Бо тое, што створана рукамі дзядоў сённяшніх наведвальнікаў архіва, існуе сёння. І менавіта сучаснай моладзі трэба будзе развіваць і ўдасканальваць здзяйсненні папярэднікаў.

Многія пытанні падчас экскурсіі былі звязаны з прафесіяй архівіста. Рабят цікавіла, якія прафесіі неабходныя ў архіве. Падрабязны пералік спецыяльнасцяў: архівісты, справаводы, гісторыкі, гукарэжысёры, дызайнеры – здзівіў удзельнікаў экскурсіі, але разам з тым даў падставу для разважанняў з нагоды будучай рабочай спецыяльнасці.

 

Удзельнікі экскурсіі падчас апавядання
Падчас прагляду фільма ў кіназале БДАКФФД