Лекцыя для студэнтаў БДУ ў рамках акцыі «Архівы-школе» ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці

22 сакавіка 2023 года ў чытальнай зале Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці загадчыца аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Ірына Лукашэвіч прачытала лекцыю на тэму «Беларусь памятае. Хатынская трагедыя. 80 гадоў болю, смутку, памяці» для студэнтаў БДУ 3-га курса.

Падчас лекцыі студэнты яшчэ раз узгадалі страшныя падзеі, якія адбыліся ў Хатыні 22 сакавіка 1943 г., разгледзелі этапы ўвекавечання памяці спаленай вёскі, а таксама даведаліся пра трагічныя лёсы некаторых іншых населеных пунктаў Мінскай вобласці, якія былі знішчаны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Вялікую цікавасць у студэнтаў выклікалі архіўныя дакументы: сведчанні відавочцаў, акты Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі (ЧДК) па расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх акупантаў, заключэнні следчых і судова-медыцынскіх экспертаў.

Напрыканцы лекцыі супрацоўнікі архіва расказалі пра мерапрыемствы і праекты, якія праводзяцца ў Беларусі для ўвекавечання памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.