22 сакавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» ў ДУА «Сярэдняя школа №1 в.Копішча» супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» праведзена інфармацыйная гадзіна
У рамках акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, з навучэнцамі 8 «Е» класа ДУА «Сярэдняя школа №1 в.Копішча» супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Памятаць, каб жыць. Спаленыя вёскі. Злачынства без тэрміну даўніны», да 80-й гадавіны трагедыі Хатыні.
Увазе дзяцей былі прадстаўлены ўнікальныя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве і сведчаць аб знішчэнні беларускай вёскі Хатынь, якая стала галоўным нацыянальным помнікам жалобы і смутку, а таксама архіўныя матэрыялы аб увекавечанні памяці аб трагедыі, а менавіта аб стварэнні мемарыяльнага комплексу «Хатынь».
Школьнікі праявілі непадробную цікавасць да гісторыі беларускага народа, у якім пераплялася і гераічнае, і трагічнае.