15 сакавіка 2023 г. у рамках акцыі «Архівы-школе» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна праведзены лекцыя і экскурсія для вучняў ДУА «Сярэдняя школа № 28 імя В.Д.Сакалоўскага г.Гродна»

15 сакавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і Года міру і стварэння ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна для навучэнцаў 10-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 28 г.Гродна» была праведзена лекцыя аб гісторыі стварэння архіва, складзе дакументаў, іх рэжыме захоўвання, а таксама экскурсія па выставачнай зале, дзе ўвазе рабят былі прадстаўлены стэндавыя выставы.

У выніку наведвання архівасховішчаў экскурсанты даведаліся, як захоўваюцца справы і якія ўмовы для гэтага неабходныя. Школьнікі пабывалі ў кнігасховішчы навукова-даведачнай бібліятэкі, дзе азнаёміліся з кнігамі і перыядычнымі выданнямі 17-20 стст.

Гасцей архіва азнаёмілі і са спецыфікай працы лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў.