Аб удзеле ў семінары «Педагагічны вернісаж» ва ўстанове адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі»
10 сакавіка на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» адбыўся абласны семінар «Педагагічны вернісаж: паспяховыя практыкі рэалізацыі мерапрыемстваў, прысвечаныя Году гістарычнай памяці» для метадыстаў раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў і намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай (вучэбна-выхаваўчай) рабоце ўстаноў абласнога падпарадкавання.
Сярод спікераў былі рэктар установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» кандыдат эканамічных навук, дацэнт Жудро Міхаіл Міхайлавіч, члены Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Здорыкава Людміла Яўгенаўна і Тарасенка Наталля Эдуардаўна і інш.
У ходзе семінара з дакладам на тэму «Выкарыстанне дакументаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў ваенна-патрыятычным выхаванні школьнікаў і студэнтаў» выступіў архівіст 1 кв.катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці», магістр гістарычных навук А.У.Петухоў.