Аб наведванні сябрамі ПА ГА «БРСМ» Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці

14 сакавіка 2023 года, напярэдадні Дня Канстытуцыі, сябры ПА ГА «БРСМ» ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» наведалі Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

Актывісты азнаёміліся з экспазіцыямі, прысвечанымі станаўленню суверэннай Рэспублікі Беларусь, шэрагу аспектаў яе палітычнай сістэмы, дасягненням у розных сацыяльных сферах – ад сельскай гаспадаркі да аховы здароўя, а таксама часовай экспазіцыяй «Канстытуцыя – галоўны дакумент краіны». У экспазіцыі прадстаўлены дакументы з фондаў Нацыянальнага архіва – арыгінал Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пратакол Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў з вынікамі галасавання па кожным пытанні і г.д.

Пасля завяршэння экскурсіі супрацоўнікамі музея было выказана пажаданне аб далейшым плённым супрацоўніцтве з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.