13 сакавіка 2023 года ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся круглы стол «Мая любімая Беларусь»

13 сакавіка 2023 года ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ГАГам) адбыўся круглы стол «Мая любімая Беларусь».

У працы круглага стала прынялі ўдзел: першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Гуржый А.М., пракурор горада Гомеля Булынка Ю.В., першы сакратар Навабеліцкай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Шкірэяў Н.В., старшыня Савета Навабеліцкай раённай арганізацыі горада Гомеля грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» Лебедзеў Ю.В., старшыня Навабеліцкай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Ткач Л.А., старшыня Савета ветэранаў Навабеліцкага раёна горада Гомеля Козыраў В.П., першы сакратар Навабеліцкай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» Музыка А.С.

У рамках мерапрыемства, старшы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў ГАГам Драздова А.М. азнаёміла запрошаных гасцей з выставай «85 гадоў стварэння і развіцця. Гомельская вобласць», на якой прадстаўлены архіўныя дакументы і фатаграфіі, якія асвятляюць перыяд стварэння Гомельскай вобласці.

Адкрыў мерапрыемства дырэктар ГАГам Сушчэвіч А.М. адзначыўшы, што найважнейшай задачай, якая стаіць перад архіўнай службай, было і застаецца зберагчы і захаваць для гісторыі дакументальныя багацці нашай краіны. Сёння дзяржаўныя архівы – гэта захавальнікі і крыніцы інфармацыі аб гістарычных падзеях і грамадска-палітычнай дзейнасці людзей.

У рамках круглага стала, дырэктар архіва Сушчэвіч А.М. прэзентаваў буклет «Урокі гістарычнай памяці», заснаваны на мерапрыемствах праведзеных архівам у 2022 годзе. Буклет і ў бягучым 2023 годзе ў Год міру і стварэння, застаецца актуальным і змяшчае вялікі назапашаны практычны вопыт па патрыятычнаму выхаванню моладзі на аснове вывучэння архіўных дакументаў.

У працяг сустрэчы першы сакратар раённай арганізацыі Музыка А.С. расказала аб асноўных напрамках работы маладзёжнай арганізацыі. Падзялілася праектамі, накіраванымі на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі і акцыямі ў рамках валанцёрскага руху: «Сто ідэй для Беларусі», «Добрае сэрца», «Ад усёй душы», «Эстафета цяпла» і інш. Акрамя таго, быў прадэманстраваны відэаролік пра мерапрыемствах, якія праводзяцца раённай арганізацыяй за 2022 год.

Удзельнікі круглага стала задалі шэраг пытанняў. Напрыклад, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Гуржый А.М. задаў пытанне аб магчымасцях на сённяшні дзень узаемадзеяння маладзёжнай арганізацыі з органамі ЗАГС. Пракурор горада Гомеля Булынка Ю.У падняў пытанне аб далейшай аблічбоўцы помнікаў Навабеліцкага раёна.

У канцы мерапрыемства, падвёўшы вынікі, кожны ўдзельнік сустрэчы ўнёс прапанову аб далейшым плённым супрацоўніцтве ў мэтах інфармацыйнай асветы і патрыятычнага выхавання, прычым ужо не толькі дзяцей і моладзі, але і дарослага пакалення.