Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва наведалі работнікі музеяў
10 сакавіка, у Год міру і стварэння, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва наведалі калегі з Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Работнікі архіва-музея распавялі калегам пра асаблівасці працы з асабістымі фондамі дзеячоў літаратуры і мастацтва, правялі экскурсіі па выставах “…З ідэяй захаваць ад знішчэння…” (да 100-годдзя дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі) і “Чалавек палымянага сэрца” (да 120-годдзя рэжысёра Любові Мазалеўскай).
Былі абмеркаваны пытанні арганізацыі пошуку інфармацыі і работы з аўтаматызаванай інфармацыйна-пошукавай сістэмай архіва-музея. Наведвальнікі распавялі аб сваім вопыце працы з архіўнымі дакументамі. У бок спецыялістаў архіва-музея прагучалі словы ўдзячнасці за новыя імёны дзеячаў беларускай навукі і культуры, якія адкрылі для сябе экскурсанты.