У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці адбыўся справаздачны сход прафсаюзнай арганізацыі архіва
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 7 сакавіка 2023 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці» адбыўся справаздачны сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі. Ва ўступным слове прагучала віншаванне да ўсіх супрацоўніц архіва са святам 8 Сакавіка.
Са справаздачай аб працы за 2022 год перад калектывам выступіла старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі В.У.Пінтусава. Затым быў заслуханы справаздачны даклад скарбніка У.А.Вітушка аб фінансавых пытаннях і даклад аб рабоце рэвізійнай камісіі ў 2022 годзе, прадстаўлены членам рэвізійнай камісіі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі І.М.Лукашэвіч. Члены прафсаюза адзначылі вялікую працу, праведзеную прафкамам па згуртаванні калектыва і арганізацыі культурна-масавых мерапрыемстваў.
На зацвярджэнне сходу быў прадстаўлены каштарыс даходаў і расходаў першаснай прафсаюзнай арганізацыі на 2023 год.