1 і 2 сакавіка 2023 г. у дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі» адбылася абарона праектаў абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў у рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Я гэты край радзімаю заву»

У складзе кампетэнтнага журы працаваў загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Уладзімір Каханка.

У намінацыі «Гісторыя роднага краю» было прадстаўлена 27 работ навучэнцаў з розных куткоў Віцебскай вобласці.

У намінацыі «Культурная спадчына»17 работ.

Рабяты з абласнога цэнтра прадстаўлялі свае праекты вочна, а з рэгіёнаў – у фармаце «анлайн».

Па выніках двухдзённай работы былі адабраны найлепшыя з прадстаўленых праектаў для ўдзелу ў рэспубліканскім фінальным этапе конкурсу. Астатнія ўдзельнікі ўдастоены дыпломаў лаўрэата і ўдзельніка конкурсу.

На фота: Падчас правядзення конкурсу.