3 сакавіка 2023 г. прадстаўнік пярвічнай арганізацыі ГА БРСМ установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прынял ўдзел у адкрытым дыялогу «Моладзь і будучыня», які арганізавала Навабеліцкая раённая арганізацыя ГА «БРСМ»

3 сакавіка 2023 г. прадстаўнік пярвічнай арганізацыі ГА БРСМ установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці», архівіст 2 кат. Каралева А.У. прыняла ўдзел у адкрытым дыялогу «Моладзь і будучыня», які арганізавала Навабеліцкая раённая арганізацыя ГА «БРСМ».

Адкрыты дыялог прайшоў у атмасферы ўзаемнай цікавасці на базе прадпрыемства ААТ Гомельскі тлушчавы камбінат.

На пасяджэнні ўдзельнікі падзяліліся адзін з адным сваімі дасягненнямі і ідэямі, зарадзіліся новымі сіламі і натхненнем для чарговых перамог і адкрыццяў, задалі хвалюючыя пытанні, а таксама прадставілі сваё бачанне актуальных праблем у рамках вышэйзгаданай тэмы.

Падводзячы вынікі адкрытага дыялога, запрошаныя госці выказалі перакананне ў тым, што такія мерапрыемствы вельмі важныя. Важна ведаць, пра што думаюць маладыя людзі, як уяўляюць сваю будучыню і што думаюць пра сённяшні дзень.