Правядзенне работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы» ў рамках акцыі «Архівы – школе» лекцыі на тэму «Гарадская геральдыка. Гісторыя аднаго горада ў гербе»

У рамках акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, з навучэнцамі 8-га класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 16 г. Оршы» работнікамі архіва праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Гарадская геральдыка. Гісторыя аднаго горада ў гербе», прысвечаная гісторыі развіцця тэрытарыяльнай геральдыкі населеных пунктаў Віцебскай вобласці.

У ходзе гэтага мерапрыемства ўвазе хлопчыкаў і дзяўчынак былі прадстаўлены гербы і флагі 33 населеных пунктаў Віцебскай вобласці – найбольшай колькасці сярод усіх абласцей краіны, 17 гербаў з якіх налічваюць не адну сотню гадоў.