Аб удзеле ў семінары-нарадзе для кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні ўстаноў адукацыі Магілёўскай вобласці

На базе Духоўна-асветніцкага цэнтра імя свяціцеля Георгія (Каніскага) адбыўся семінар-нарада «Удасканаленне дзейнасці кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні ў рамках установы адукацыі» для кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні ўстаноў адукацыі Магілёўскай вобласці.

Арганізатарамі выступілі ўстанова адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» і духоўна-асветніцкі цэнтр імя свяціцеля Георгія (Каніскага) Магілёўскай епархіі.

У ходзе канферэнцыі з дакладам на тэму «Дакументы ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» і ваенна-патрыятычнае выхаванне школьнікаў: вопыт і перспектывы далейшага выкарыстання» выступіў архівіст 1 кв. катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» магістр гістарычных навук А.У.Петухоў.

У рамках семінара для ўдзельнікаў мерапрыемства былі арганізаваны экскурсіі ў царкоўна-археалагічны кабінет Духоўна-асветніцкага цэнтра імя свяціцеля Георгія (Каніскага) Магілёўскай епархіі, установа культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Я.Р.Раманава», ГУДА «Шматпрофільны цэнтр і моладдзю «Юнацтва» г.Магілёва, пост №1 Вахты Памяці г.Магілёва.