2 сакавіка 2023 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы» наведалі навучэнцы 2 курса Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа тэхналогіі і дызайну

2 сакавіка 2023 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы» наведалі навучэнцы 2 курса Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа тэхналогіі і дызайну.

Для студэнтаў быў праведзены тэматычны ўрок, прысвечаны святу 8 Сакавіка, на якім ім расказалі пра гісторыю ўзнікнення гэтага знамянальнага дня, пазнаёмілі з архіўнымі дакументамі з асабістых фондаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Кіпніс надзеі Васільеўны, Арцем’евай Вольгі Міхайлаўны, Сірэнка Кацярыны Ефімаўны, вязні нацызму Лысюк Сафіі Юльянаўны і інш. Таксама былі прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць палітыку генацыду ў гады нямецкай акупацыі на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці.

Для навучэнцаў была праведзена экскурсія па архіве і архівасховішчы, падчас якой яны атрымалі ўяўленне аб рабоце архіва, асноўных напрамках дзейнасці, асаблівасцях захоўвання, камплектавання, уліку і выкарыстання дакументаў.