«Архівы-школе»: наведванне архіва вучнямі ДУА « Сярэдняя школа № 46 г. Магілёва»

23 лютага 2023 г.у рамках акцыі «архівы — школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшла экскурсія для навучэнцаў 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 46 г. Магілёва».

Загадчык аддзела О.В. Троцкая і архівіст 1 кв. катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі архіва А.В. Петухоў пазнаёмілі рабят з гісторыяй архіва, зонай абслугоўвання архіва, парадкам доступу да дакументаў, а таксама перспектыўнымі для пошуку дакументаў архіўнымі фондамі па гісторыі школы і прылеглай тэрыторыі.

Таксама навучэнцы былі азнаёмленыя з архіўнымі дакументамі, аб генацыдзе мірнага насельніцтва ў раёне Д.Казіміраўка (цяпер у межах горада Магілёва).