Для студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта была праведзена лекцыя «Асновы архіўнай справы»

2 сакавіка ў рамках акцыі «Архівы – школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, ва установе «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» для студэнтаў 2 курса гуманітарнага факультэта спецыяльнасць «Гісторыя» установы адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай» праведзена лекцыя «Асновы архіўнай справы».

Дырэктар архіва Лазаронак Людміла Віктараўна азнаёміла студэнтаў з гісторыяй стварэння і дзейнасці архіва, саставам дакументаў, асноўнымі задачамі, якія стаяць перад архівам па камплектаванні, захаванні і выкарыстанні дакументаў.

Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзічкевіч Марына Міхайлаўна азнаёміла з працай чытальнай залы архіва, расказала пра асаблівасці арганізацыі працы з дакументамі.

Архівіст II катэгорыі Семчанка Марыя Алегаўна расказала пра асаблівасці рэстаўрацыі дакументаў у архіве.

У завяршэнні экскурсіі студэнты наведалі архівасховішча.