Правядзенне лекцыі і навучання сумесна з УАЗ «Дзяржынскае аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі» для падраздзяленняў грамадзянскай абароны і работнікаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў»
2 сакавіка ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) была праведзена лекцыя «Аб аказанні першай дапамогі пацярпелым». Дакладчыкі: в.а. загадчыка УАЗ Дзяржынскі ОСМП Віталь Аляксандравіч Сокал, Зелянко Аліна Мікалаеўна (фельчар выязной брыгады), Філіповіч Аляксей Алегавіч (санітарн выязной брыгады) падрабязна расказалі і прадэманстравалі на манекене і работніках БДАКФФД прыёмы аказання першай дапамогі пацярпелым. У лекцыі і трэнінгу слухачам было падрабязна расказана аб прынцыпах і алгарытмах аказання першай дапамогі пацярпелым у розных сітуацыях: інфаркце, інсульце, крывацёку, электратраўме, прыступе эпілепсіі, асфіксіі, пераломе канечнасцяў, розных парэзах. Урачы прадэманстравалі нюансы накладання павязак і лангет і дазволілі архівістам прымяніць на практыцы новыя веды. Таксама наглядна была прадэманстравана тэхніка правядзення сардэчна-лёгачнай рэанімацыі, штучнага дыхання і транспарціроўкі пацярпелага.
Калектыў і кіраўніцтва БДАКФФД выказвае падзяку прадстаўнікам УАЗ «Дзяржынскае ОСМП»: выконваючаму абавязкі загадчыка Віталю Аляксандравічу Сокалу, фельчару выязной брыгады Зелянко Аліне Мікалаеўне і санітару выязной брыгады Філіповічу Аляксею Алегавічу.