2 сакавіка 2023 года адбыўся рабочы візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінава ў Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці

2 сакавіка 2023 года адбыўся рабочы візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінава ў Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці.

А.Л.Воінаў наведаў будынак Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці па адрасе вул. Казлова, 25Б, дзе азнаёміўся з ходам капітальнага рамонту. На рабочай нарадзе начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама А.А.Бачыла і дырэктар архіва Ю.С.Рамашка праінфармавалі аб тэрмінах заканчэння рамонту, а таксама планах па далейшаму размяшчэнню архіва.

У ходзе візіту А.Л.Воінаў заслухаў даклад дырэктара архіва Ю.С.Рамашкі аб рабоце ўстановы ў 2022 годзе, азнаёміўся з работай дзяржаўнага архіва па аблічбоўванні і рэстаўрацыі архіўных дакументаў, з умовамі работы архівістаў, умовамі захоўвання дакументаў.

На сустрэчы з працоўным калектывам А.Л.Воінаў станоўча ацаніў працу архівістаў, а таксама адзначыў пазітыўную атмасферу ў працоўным калектыве.

Па выніках візіту перад архівістамі былі пастаўлены канкрэтныя задачы на гэты перыяд, якія будуць адлюстраваны ў пратаколе даручэнняў.