28 лютага 2023 г. супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці азнаёміліся з Законам «Аб Усебеларускім народным сходзе»

28 лютага у Дзяржархіве Віцебскай вобласці прайшоў сход, на якім супрацоўнікі азнаёміліся з Законам «Аб Усебеларускім народным сходзе» ад 7 лютага 2023 г.

Дырэктар архіва Свістунова Т.М. агучыла асноўныя палажэнні Закона, пазначыла прававы статус Сходу як вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя, а таксама – растлумачыла парадак яго фарміравання і дзейнасці.

 

Фота 1. Калектыў у чытальнай зале архіва падчас збору.
Фота 2. Выступае дырэктар архіва Свістунова Т.М.