Рэспубліканская акцыя «Архівы – школе» працягваецца!

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння і акцыі «Архівы-школе», 28 лютага 2023 г. для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 14 г. Полацка» і дзяржаўнай установы адукацыі «Базавая школа № 15 г. Полацка» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Полацку» праведзены ўрок патрыятычнага выхавання «Каб мы не забыліся!» і інфармацыйная гадзіна “Полацк пасляваенны”. Экскурсанты азнаёміліся з дзеючымі выставамі, наведалі архівасховішча.