Аб рабочым візіце ў дзяржаўныя архіўныя ўстановы г.Гомеля
24 лютага 2023 года ў рамках рабочага візіту ў г.Гомель намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Н.Кот і дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў наведалі дзяржаўныя архіўныя ўстановы г.Гомеля.
А.М.Кот і А. Л.Воінаў вывучылі ход рэканструкцыі былога будынка АТС г.Гомеля пад архівасховішча ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці». На будаўнічай пляцоўцы былі заслуханы даклады прадстаўнікоў інжынернай (ГП УКБ горада Гомеля) і падраднай (ААТ «СП-Буд») арганізацый аб выкананых работах у 2022 годзе і запланаваных мерапрыемствах на 2023 год.
У рамках рабочага візіту А.М.Кот і А. Л.Воінаў наведалі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці», «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» і дзяржаўную ўстанову «Рэспубліканская лабараторыя лічбавага капіравання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь». У архіўных установах А.М.Кот і А.Л.Воінаў азнаёміліся з умовамі працы архівістаў, з матэрыяльна-тэхнічнай базай устаноў, наведалі чытальныя залы і вытворчыя памяшканні.
У рамках наведвання архіўных устаноў дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў правёў рабочую нараду ў Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці, дзе заслухаў даклад дырэктара архіва А.М.Сушчэвіча аб рабоце ўстановы ў 2022 годзе.
Вынікам наведвання архіўных устаноў сталі сустрэчы з працоўнымі калектывамі, на якіх дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў адзначыў працу архівістаў па захаванню дакументальнай спадчыны і гістарычнай памяці беларускага народа. Перад архівістамі былі пастаўленыя задачы на бягучы перыяд і пазначаныя канкрэтныя даручэнні па іх вырашэнню.