Урок памяці ў Занальным дзяржархіве ў г.Кобрыне

15 лютага 2023 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» і Года міру і стварэння Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне наведалі вучні 8 класаў сярэдняй школы № 2 г.Кобрына.

Супрацоўнікі архіва правялі ўрок памяці «Афганістан у лёсах нашых суайчыннікаў». Для школьнікаў былі прадэманстраваны архіўныя дакументы воінаў-інтэрнацыяналістаў Мелінчука Андрэя Уладзіміравіча і Астаф’ева Мікалая Кірылавіча, якія захоўваюцца ў архіве ў складзе калекцыі дакументаў асабістага паходжання. Вялікую цікавасць у школьнікаў выклікалі ўспаміны ветэранаў аб службе ў Афганістане, іх ордэнскія кніжкі і пасведчанні да медалёў.

Таксама была праведзена аглядная экскурсія па архіве, якая традыцыйна ўключала ў сябе кароткі экскурс у гісторыю і інфармацыю аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, наведванне архівасховішча і знаёмства са стэндавымі выставамі.

 

Вучні 8 класаў сярэдняй школы № 2 г. Кобрына за праглядам дакументаў падчас урока
Экскурсія па архівасховішчы